Легенда пра вёску Падлясейкі
Падлясейкі—невялікая вёска Брэстчыны—зямлі Беларускай. Гісторыя гэтай вёсачкі небагатая. У сярэдзіне 19 стагоддзя на ўскрайку лесу вырас нейк знянацку панскі маёнтак і вялікая сыраварня, якая пазней праславілася аж да самога Нясвіжа і Міра. А ў маёнтку пачала жыць сям’я пана Сакаловіча з чэляддзю. Месца гэта было глухое, бязлюднае, вакол адзін лес. Толькі прыехаў пан з маладой прыгажуняй-жонкай ды дзесыткам неправабнага выгляду халопамі. За якую такую правіннасць быў адасланы Сакаловіч на гэтае падлессе—ніхто не ведаў. Некаторыя з людзей баялі, што сам уцёк ад свету, бо меў надта маладую жонку, якую хацеў схаваць ад усіх. І пачалі ляпаць сякеры, малаткі і верашчаць пілы—будоўля ішла поўным ходам. Растрывожыў гаспадара лесу гэты рух, без яго дазволу распачаты, раззлаваўся вельмі моцна. І вырашыў Лясун, гаспадар гэтага месца, пакараць людзей, якія парушылі яго царства. -Хай гэтыя подлыя сяляне, якія асмеліліся парушыць мой пакой і папсавалі мой лес, усё жыццё жывуць сярод бруднага балота, а калі падымецца вецер, дыхаюць яго чорным пылам, гінуць. Хай, урэшце, згіне гэты пан Сакаловіч і ўрадлівая глеба не дае добрага ўраджаю. Хай, урэшце, згіне гэты пан Сакаловіч і ўвесь яго род, а добрыя людзі тут хай надоўга не затрымліваюцца, а калі аслухаюцца мяне, то паміраць будуць маладымі. Так усё і здарылася. Амаль усе і маладымі паўміралі першыя Сакаловічы, а апошніх (гэта было ўжо ў 1939 годзе) Сакаловічаў—пана і пані—расстралялі бальшавікі ў балоце. Старэйшы іх сын загінуў дзесьці на вайне, сярэдні—нарадзіўся глуханямым і не даў прадаўжэння роду, яшчэ адзін—уцёк у Нямеччыну, прыгажуня-дачка лягла неяк спаць і не прачнулася—у сне памерла, а самы маленькі паніч зварыўся ў катле з малаком у сыраварні. Так і скончыўся род паноў, якія без дазволу Лесуна засяліліся ля лесу. Але каб найбольш дасадзіць людзям, якія сталі разбудоўваць вёску пад лесам і назвалі яе Падлясейкі, кожны год ужо на працягу двух вякоў у першы дзень вясны стары Лясун брыдзе па вёсцы і ў першага чалавека, якога сустракае, пытае: "А ці добра жывецца вам у гэтай вёсцы?” І калі чуе станоўчы адказ, то імкнецца ўсяляк дасадзіць падлясейскім людзям. Ды і маладыя ў гэты год вельмі часта паміраюць. А скончацца беды ў вёсцы ў той дзень, калі знойдуць закапаны скарб паноў Сакаловічаў. Знойдуць яго людзі і пабудуюць белую царкву на тым месцы, дзе першы раз стукнула сякера па дрэве. І ўсе няшчасці тады будуць мінаць вёску Падлясейкі.